Колькасць палітвязняў у Беларусі складае ўжо больш за 250 чалавек

Колькасць палітвязняў у Беларусі складае ўжо больш за 250 чалавек

Колькасць палітвязняў у Беларусі складае ўжо больш за 250 чалавек. Праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ дзесяць чалавек. Андрэй Сіняк, Раман Яхін, Даніла Чамаданаў абвінавачваюцца ў “групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (ч. 1 арт. 342 КК), Аляксандр Целешман, Мікіта Літвіненка, Яўген Пекач, Вячаслаў Касцючык, Сяргей Мовшук, Дзмітрый Тур абвінавачваюцца ў "масавых беспарадках" (ч. 2 арт. 293 КК), а Аляксандр Нурдзінаў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі па абодвух згаданых артыкулах.

Праваабаронцы заяўляюць пра "палітычна матываваны пераслед" і патрабуюць вызвалення палітвязняў, спынення іх крымінальнага пераследу.

На нядаўнім Усебеларускім народным сходзе Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў, што ў Беларусі няма палітзняволеных, а значыць палітычнай амністыі не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі