Колькасць расійскіх войскаў у Беларусі павялічылася да паўтары тысячы чалавек
Беларускія і расійскія вайскоўцы / прэс-служба Мінабароны Беларусі
Колькасць расіяйскіх войскаў у Беларусі нязначна вырасла. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка, піша РБК-Украіна.
Ён паведаміў, што расійскія вайскоўцы ў Беларусі пераважна займаюцца навучаннем і падрыхтоўкай. "На шчасце, іх колькасць на гэты момант невялікая. Гэта значыць, мы не фіксуем, што ў Расіі дастаткова сіл на тэрыторыі Беларусі для таго, каб здзейсніць паўторнае ўварванне ў гэтым кірунку", — падкрэсліў Дземчанка.
На пачатку 2023 года ўкраінскія памежнікі ацэньвалі колькасць расійскіх вайскоўцаў у Беларусі ў 10-11 тысяч чалавек.
"На гэты момант мы фіксуем гэтую колькасць на ўзроўні блізу 1,5 тысячы вайскоўцаў. Іх колькасць за апошні час павялічылася неістотна, дзесьці на 500 чалавек", — кажа Дземчанка.
Самае гучнае, чым адзначыліся апошнім часам расійскія вайскоўцы ў Беларусі, быў скандал у Івацэвічах. Там за п'янае кіраванне аўтамабілем затрымалі кампанію расіян, сярод якіх быў кантрактнік Аляксандр Быкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.