"КоммерсантЪ": расіяне падпольна лятаюць у Турцыю праз Беларусь
У турэцкіх СМІ з'явілася непацверджаная навіна пра аднаўленне авіязносін паміж Расіяй і Турцыяй. Пасля гэтага попыт расіян на туры ў гэтую краіну рэзка вырас.
Між тым, як піша расійскае выданне "КоммерсантЪ", некаторыя расійскія турысты падпольна лятаюць у Турцыю праз Беларусь. Пра гэта выданню распавялі прадстаўнікі расійскага турбізнесу. Акрамя таго, праз нашу краіну расіяне выязджаюць у Албанію і Егіпет. Прапановы такіх тураў можна знайсці на сайтах беларускіх турагенцтваў.
Разам з тым прадстаўнік турсэрвісу OnlineTur.ru Ігар Бліноў заявіў, што такой схемай карыстаецца невялікая колькасць турыстаў: для большасці турыстаў гэта занадта складана і дорага. Аднак ён паведаміў, што людзей, якія ляцяць у Турцыю праз Мінск, цяпер дзейнічаюць асобныя аўтобусныя маршруты.
Хаця выезд расіян за мяжу абмежаваны ў сувязі з каранавірусам, у Беларусь яны могуць трапіць, бо фактычны кантроль на мяжы Беларусі і Расіі дастаткова слабы. Кіраўнік партнёр маскоўскага офіса калегіі адвакатаў Pen&Paper Антон Імянноў сцвярджае, што шмат якія расіяне прыязджаюць у Беларусь праз мяжу на сваіх машынах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.