Цана незалежнасці: як на экалогіі адаб'ецца перавод кацельных на мазут?

Цана незалежнасці: як на экалогіі адаб'ецца перавод кацельных на мазут?

У канцы 2019 года Беларусь і Расія дамовіліся пра кошты на прыродны газ і заключылі кантракты на яго пастаўку. Праўда, толькі на два першыя месяцы 2020 года. На гэты перыяд кошт газу для Беларусі захаваецца на ўзроўні 2019 года — 127 долараў за тысячу кубаметраў. Адначасова стала вядома, што РУП "Мінскэнерга" абавязалі навучыць работнікаў выкарыстоўваць мазут замест газу, які звычайна ў Беларусі прымяняюць на ЦЭЦ.


Што насамрэч стаіць за намерам перавесці кацельныя з газу на мазут? Ці можна гэта лічыць крокам да энергетычнай незалежнасці Беларусі? Якія негатыўныя наступствы магчымыя ад пераводу ЦЭЦ на мазут?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Уладзімір Мацкевіч.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі