"Кошт свабоды" Сяргея Скрабца — новая старонка турэмнай літаратуры

"Кошт свабоды" Сяргея Скрабца — новая старонка турэмнай літаратуры

Былы палітвязень Сяргей Скрабец прэзентуе 30 студзеня сваю кнігу ўспамінаў “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”. Гэта новая кніга серыі “Беларуская турэмная літаратура". Адначасова з прэзентацыяй кнігі Сяргея Скрабца адбудзецца вечарына салідарнасці з творцамі, якія цяпер праходзяць праз судовы канвеер за акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй.


Чаму кнігу пра сваё знаходжанне за кратамі Сяргей Скрабец напісаў толькі амаль праз 15 гадоў пасля вызвалення? Ці з'яўляецца турэмны тэрмін прыкметай сапраўднага апазіцыйнага палітыка? Ці здольная беларуская ўлада адмовіцца ад пераследу палітычных апанентаў? Ці не адмовіўся Сяргей Скрабец ад намеру ўзяць удзел у наступных прэзідэнцкіх выбарах?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітык, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі