Котка: займацца любімай справай на сваёй зямлі і быць адкрытымі ўсяму свету
24 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — хросная маці беларускага стрыт-арту, заснавальніца і куратарка беларуска-бразільскага фестывалю вулічнай культуры Vulica Brasil Міла Котка.
Імкнучыся ў будучыню, нам нельга забываць пра традыцыі беларускага народа. Страціўшы гістарычную памяць, забыўшыся пра традыцыі і адмовіўшыся ад беларускай мовы, мы страцім сувязь са сваёй зямлёй. А гэту сувязь губляць нельга ні ў якім разе, нават выпраўляючыся ў светлую касмічную будучыню, перакананая Міла Котка.
Пра тое, чым падобныя беларусы і бразільцы, чаму для нас важныя любоў і салідарнасць, а таксама пра яе “краіну-ўтопію Беларусь” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мілай Коткай.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.