Краіны Балтыі спынілі супрацу з Беларуссю і Расіяй па сістэме "Зялёная карта"

Краіны Балтыі спынілі супрацу з Беларуссю і Расіяй па сістэме "Зялёная карта"

Аўтамабільныя страхоўшчыкі краін Балтыі спыняюць супрацу з Беларуссю і Расіяй па сістэме "Зялёная карта", піша Delfi.lv. 

Рашэнне прынятае ў сувязі з вайной, якую Расія пачала ва ўкраіне. Другая прычына — міжнародныя санкцыі супраць Беларуі і Расіі. У выніку іх стала практычна немагчымым аформіць міжнародныя пералічэнні ў гэтыя дзве краіны.

Латвійскае бюро страхоўшчыкаў транспартных сродкаў (LTAB) рекамендуе страхоўшчыкам адмовіцца ад выдачы "зялёных карт" пры паездках у Расію і Беларусь. Аўтамабілісты, якія збіраюцца ў гэтыя краіны, змогуць аплаціць страхоўку на мяжы адпаведнай краіны.

Дамова пра супрацу з беларускім і расійскім бюро "Зялёнай карты" дзейнічае да 5 траўня 2023 года. Таму ўжо выдадзеныя карты застануцца дзейнымі, тлумачыць сябра праўлення LTAB Юрыс Стэнгрэвіцс. Але надалей у аўтамабілістаў узнікнуць пэўныя праблемы.

Сістэма "Зяленая карта" была заснаваная ў 1953 годзе. Яна дазваляе кіроўцам не афармляць страхоўку пры перасячэнні межаў. 

Дарэчы, напрыканцы сакавіка Украіна адмовілася ад прызнання страховак "Зялёнай карты" Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі