Краіны Балтыі заклікаюць ЕС узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
У адказ на нелегальную міграцыю з Беларусі прэм'еры Літвы, Латвіі ды Эстоніі заклікаюць Еўрасаюз узмацніць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Адпаведную заяву яны прынялі пасля перамоваў у пятніцу, 6 жніўня.
"Хутка пагаршаецца сітуацыя на знешняй мяжы ЕС, гэта патрабуе хуткага, моцнага і рашучага адказу беларускаму рэжыму, а таксама ўзмацнення дыпламатычнай, фінансавай і тэхнічнай падтрымкі Літвы", — гаворыцца ў дакуменце.
Яны прапануюць узмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, пашыраючы індывідуальныя і сектаральныя санкцыі. Таксама кіраўнікі балтыйскіх урадаў заклікаюць пакараць і тыя бакі, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі нелегальнай міграцыі — гэта значыць, іншыя краіны, датычныя да гэтага працэсу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.