Краіны Балтыі закрылі для расіян (з пэўнымі выключэннямі) свае межы

Пункт пропуску "Грыгораўшчына" на беларуска-латвійскай мяжы /@gpkgovby​
Пункт пропуску "Грыгораўшчына" на беларуска-латвійскай мяжы /@gpkgovby​

Літва, Латвія і Эстонія дамовіліся закрыць уезд на тэрыторыю сваіх краін праз сухапутныя межы грамадзянам Расіі. Пра гэта паведаміў у Twitter міністр замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.  

Паводле яго словаў, прадстаўнікі краін Балтыі "дасягнулі дамоўленасці аб істотным абмежаванні (з пэўнымі выключэннямі) перасячэння мяжы грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, якія маюць шэнгенскія візы ЕС". Латвійскі міністр удакладніў, што рашэнні будуць прымаць урады краін. Але ўступіць у сілу яны павінныя адначасова.

Трапіць у ЕС праз Латвію і Літву грамадзяне Расіі з шэнгенскімі візамі не змогуць і праз тэрыторыю Беларусі. 

Напярэдадні Еўракамісія зацвердзіла прапанову аб поўным спыненні дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Расіяй. Такім чынам, з 12 верасня паміж краінамі ЕС і РФ пачне дзейнічаць новы візавы рэжым. Віза падаражэе да 80 еўра, вырасце колькасць неаьходных дакументаў, а таксама павялічацца тэрміны афармлення і выдачы візаў. Краіны Балтыі падчас абмеркавання гэтай пастановы выступалі за поўную забарону выдачы віз расіянам. Але кіраўніцтва ЕС і Германія выступілі супраць такога радыкальнага кроку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі