“Крот” з КДБ атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж
На такі ж тэрмін асуджаная і жонка супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, якую ён “прыцягнуў да сваёй супрацьпраўнай дзейнасці”.
“Крот” з КДБ Беларусі атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж. На такі ж тэрмін была асуджаная і жонка супрацоўніка беларускіх спецслужбаў, якую ён “прыцягнуў да сваёй супрацьпраўнай дзейнасці”. Пра гэта 11 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў журналістам распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык.
Вакульчык: “Камітэт дзяржбяспекі не стаў выключэннем у шэрагу тых спецслужбаў, у якіх з’яўляліся здраднікі. У выніку распрацаваных намі сістэмы мераў, быў выяўлены ваеннаслужачы камітэта, які супрацоўнічаў з замежнай выведкай. Да сваёй шпіёнскай дзейнасці ён прыцягнуў сваю жонку. Мы не дапусцілі іх уцёкаў за мяжу, цалкам задакументавалі іх супрацьпраўную дзейнасць, затрымалі на месцы злачынства, іх віна была даказаная ў судзе — абодвум прысудзілі па 15 гадоў пазбаўлення свабоды”.
Нагадаем, першым пра “крата” ў КДБ раней распавёў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, але толькі цяпер гэтая інфармацыя атрымала пацверджанне.
Галоўны здымак — з архіву. Фота: ria.ru і Еўрарадыё