“Крумкачы” падзялілі ачкі з “Нёманам”

“Крумкачы” падзялілі ачкі з “Нёманам”

У рамках 24 тура  чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі 30 верасня згулялі “Крумкачы” і “Нёман”. Гульня не выявіла пераможцу і скончылася з лікам 2:2. Мінскі клуб з 21 ачком застаецца на 12-й пазіцыі ў турнірнай табліцы, а гродненцы займаюць 5-е месца з 37 ачкамі.

Сёння таксама сустрэнуцца “Дняпро” і “Мінск”, пачатак матчу ў 18.00.

29 верасня ў рамках 24 тура гулялі “Іслач” і “Славія” (1:0), “Віцебск” — “Дынама” (Брэст) (2:2).

Заўтра, 1 кастрычніка, тур скончыцца наступнымі матчамі: “Слуцк” — “Шахцёр”, “Дынама” (Мінск) — БАТЭ, “Тарпеда-БелАЗ” — “Гарадзея”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі