“Крумкачы” саступілі “Іслачы” — 0:1
Першыя два матчы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшлі ў пятніцу, 12 жніўня. “Крумкачы” прымалі “Іслач”, замяшаную ў скандале з арганізацыяй дагаварных матчаў. Выглядае на тое, што “ваўкі” не былі дэмаралізаваныя крымінальнай справай, заведзенай на некалькіх гульцоў клуба: капітан “Іслачы” Аляксандр Шагойка на 18-й хвіліне гульні адкрыў лік і далей госці не дапусцілі, каб “Крумкачы” паразілі із браму. Вынік — 0:1 на карысць “Іслачы”.
“Віцебск” сёння згуляў унічыю з гродзенскім “Нёманам”, які размяшчаецца ўнізе турнірнай табліцы — 1:1. У гаспадароў голам адзначыўся Андрэй Лебедзеў, у гасцей — Артур Бомбель.
У суботу, 13 жніўня, пройдуць наступныя матчы: “Дынама” (Мінск) — “Шахцёр”, “Дынама” (Брэст) — “Белшына”, БАТЭ — “Мінск”.
Скончыцца тур у нядзелю, 14 жніўня. Згуляюць наступныя пары: “Граніт” — “Славія”, “Нафтан” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Слуцк” — “Гарадзея”.