Крысціна Ціманоўская атрымала грамадзянства Польшчы

Крысціна Ціманоўская атрымала грамадзянства Польшчы

Крысціна Ціманоўская атрымала грамадзянства Польшчы. "Так цяжка было пра гэта маўчаць больш за месяц. Але цяпер ужо і сэнсу няма", напісала спартсменка ў Instagram.

Нядаўна Ціманоўская заняла другое месца ў камандным першынстве Польшчы па лёгкай атлетыцы. Яшчэ ў пачатку чэрвеня яна перажывала, што якраз з-за адсутнасці польскага грамадзянства не можа ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы. Аднак у канцы чэрвеня атрымала пашпарт.

Летась на Алімпіядзе ў Токіа беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманаўская ў сацсетках абурылася тым, што яе паставілі бегчы іншую дыстанцыю. Кіраўніцтва каманды, спрабуючы замяць скандал, хацела сілай адправіць спартсменку ў Беларусь. Аднак яна звярнулася за дапамогай да японскай паліцыі і міжнароднай супольнасці. У выніку Ціманоўская апынулася ў Польшчы. Пра яе паведамілі ўсе найбуйнейшыя СМІ свету.

Крысціна Ціманоўская атрымала грамадзянства Польшчы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі