Ціманоўская не зможа ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы па лёгкай атлетыцы
Беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская не зможа ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы. У Instagram яна назвала прычыну: "з-за адсутнасці польскага грамадзянства".
Ціманоўская не хавае расчаравання, бо былі 10 месяцаў трэніровак, працы над тэхнікай, "першы старт з левай нагі". Але беларуска спадзяецца на лепшае, верыць, што выйдзе "на дарожку" і палепшыць свае секунды. Таму збіраецца трэніравацца далей.
Летась на Алімпіядзе ў Токіа Крысціна Ціманаўская ў сацсетках абурылася тым, што яе паставілі бегчы іншую дыстанцыю. Кіраўніцтва каманды, спрабуючы замяць скандал, хацела сілай адправіць спартсменку ў Беларусь. Аднак яна звярнулася за дапамогай да японскай паліцыі і міжнароднай супольнасці. У выніку Ціманоўская апынулася ў Польшчы. Яшчэ летась яна абвяргала паведамленні пра падачу дакументаў на польскае грамадзянства. Пры гэтым яна спадзявалася працягнуць спартыўную кар'еру ў Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.