Ксенія Сабчак: Я — персона нон грата? Чым я Лукашэнку не дагадзіла?!

Пра гэтыя чуткі Сабчак напісала ўвечары ў аўторак у сацыяльных сетках. Аднак афіцыйнай інфармацыі дагэтуль няма.


Еўрарадыё датэлефанавалася да Ксеніі Сабчак.



Сабчак: "Сур'ёзна? Не, не ведаю, у сувязі з чым ён мяне аб'явіў персонай нон грата. У сувязі з чым, чым я Лукашэнку не дагадзіла?".



Як піша "Белорусский партизан", нібыта, падставай для санкцый стаў скандал з нядаўнім намінаваннем кіраўніка Беларусі на "Срэбраны галёш" (прэмія ўручаецца "за сумніўныя дасягненні"). Цырымонія прайшла 30 кастрычніка ў Маскве. Адной з вядучых была Ксенія Сабчак.



Ксенія кажа, што калі гэта праўда, дык яна не згодная цярпець адна.



Сабчак: "А чаго ж я адна? А Гардона?! Чаму двайныя стандарты? Цярпець, дык разам з Аляксандрам Гардонам. Бо атрымліваецца, што я адна за ўсіх аддуваюся".

Дарэчы, у Ксеніі Сабчак сёння дзень народзінаў.

У Беларусі абвяргаюць чуткі, што Ксенія Сабчак — персона нон грата
 

Лукашэнка прайграў Абаму ў барацьбе за "Срэбраны галёш"
 


Фота — ridus.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі