Куды зніклі майскія жукі? Беларусы хвалююцца — біёлаг тлумачыць
![Майскі жук](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/4660619.jpg.jpg.webp?itok=y33iX1lK)
Майскі жук / Еўрарадыё
— Ужо чэрвень, а майскіх жукоў нібыта і не было, — дзівяцца ў сацсетках мінчукі. Падобныя паведамленні пішуць і жыхары іншых гарадоў.
У Гомельскай і Магілёўскай абласцях кажуць, што бачылі майскіх жукоў вясной. Але такога нашэсця, як, напрыклад у 2019 годзе, усё роўна не было. Тады баі з крылатымі полчышчамі разгарнуліся па ўсёй Беларусі.
Чаму адны бачаць майскіх жукоў, іншыя — не? І калі яны некуды зніклі, ці не звязана гэта з нейкімі небяспечнымі з'явамі?
![Куда пропали майские жуки? Белорусы волнуются — биолог объясняет](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/vittt.jpg.webp?itok=xdj1VTxe)
Паводле суразмоўніцы Еўрарадыё, майскія жукі аддаюць перавагу цёплай вясне. На развіццё папуляцыі можа ўплываць і тэмпература глебы. Але ў цэлым майскі жук лічыцца даволі адаптыўным відам.
— Часам людзі апрацоўваюць тэрыторыі, каб жукі не заводзіліся ў глебе, але гэта не асабліва дапамагае, — дадае спецыялістка.
Майскі жук лічыцца шкоднікам. Некалькі гадоў таму ў Беларусі было сапраўднае нашэсце гэтых насякомых. Жукі ўразаліся ў шыбы аўтамабіляў і абляплялі ліхтары ў парках. Лісце з дрэў і кустоў знікалі за лічаныя дні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.