Купалле на радзіме Лукашэнкі прапанавалі прафінансаваць камерцыйным банкам

Купалле на радзіме Лукашэнкі прапанавалі прафінансаваць камерцыйным банкам

Нацбанк звярнуўся да камерцыйных банкаў з прапановай прафінансаваць святкаванне Купалля на радзіме Аляксандра Лукашэнкі, піша tut.by. Гэтае свята вядомае пад назвай "Александрыя збірае сяброў". На роздум банкам далі месяц.

Першы фэст прайшоў у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна ў 2010 годзе. Свята фінансуецца як з бюджэту, так і са спонсарскай дапамогі. Гэтым разам аргкамітэт звярнуўся ў Нацбанк з просьбай дапамагчы знайсці дадатковыя крыніцы фінансавання на 2019 год, а Нацбанк пераадрасаваў просьбу камерцыйным банкам. Аб прынятым рашэнні Нацбанк просіць паведаміць яму да 1 снежня 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі