Курс долара ў Беларусі перавысіў гадавы максімум
Долары, ілюстрацыйнае фота
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 30 кастрычніка выраслі курсы долара і расійскага рубля.
Курс долара павялічыўся на паўкапейкі і пераадолеў гадавы максімум. Учора амерыканская валюта была на гадавым максімуме. Цяпер яна ўсё больш набліжаецца да абсалютнага максімуму.
Таксама вырас і курс расійскага рубля — ён паказвае максімум больш як за два тыдні. Па еўра здзелак не было, а курс кітайскага юаня пайшоў наніз.
Вынікі валютных таргоў 30 кастрычніка:
Долар ЗША: 3,3185 (+0,0058 / +0,18%);
Еўра: 3,6026 (не было здзелак);
Расійскі рубель: 3,4256 (+0,0052 / +0,15%);
Кітайскі юань: 4,6710 (−0,0042 / −0,09%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.