Курс долара ў Беларусі зноў вырас да гадавога максімуму
Долары, ілюстрацыйнае фота
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 4 лістапада курс долара павялічыўся і зноў дасягнуў гадавога максімуму.
На мінулым тыдні долар паказваў рост і толькі 31 кастрычніка крыху панізіўся.
Таргоў па еўра сёння не было. А расійскі рубель паказвае мінімуме за больш як два тыдні.
Вынікі таргоў 4 лістапада:
Долары ЗША: 3,3269 (+0,0066 / +0,20%);
Еўра: 3,6216 (таргоў не было);
Расійскі рубель: 3,4155 (-0,0084 / -0,25%);
Кітайскі юань: 4,7017 (+0,0300 / +0,64%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.