Курсы долара і еўра ў Беларусі на максімумах за 11 дзён
Курс долара зноў пачаў расці
Курс долара ў Беларусі пасля зніжэння ў пятніцу (а перад гэтым ён рос тры дні запар), у панядзелак зноў пачаў расці. Ён, як і курс еўра, на максімуме за 11 дзён. Курс долара зноў пераваліў на 3,3 рубля (папярэдні раз — 10 кастрычніка). Адначасова расійскі рубель на дзесяцідзённым мінімуме.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 28 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,2891 (-0,0057 / -0,17%),
EUR: 3,5800 (-0,0260 / -0,72%),
RUB: 3,4249 (+0,0129 / +0,38%),
CNY: 4,6343 (-0,0038 / -0,08%).
Банкі Беларусі прагназуюць, што ў наступным годзе курс долара складзе 3,53 рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.