Лабковіч: Міліцыянты не пазначылі, якую норму закона мы парушылі
Праваабаронцаў Таццяну Равяку і Уладзіміра Лабковіча на сёння выклікалі ў Савецкі РУУС Мінска.
Учора іх затрымлівалі падчас раздачы ў цэнтры Мінска паштовак з выявай палітвязня Алеся Бяляцкага. Іх абвінавацілі ў правядзенні "несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў форме пікета".
Аднак у судзе Савецкага раёна ў панядзелак палічылі, што пратаколы складзеныя няправільна і накіравалі іх на дапрацоўку, праваабаронцаў вызвалілі.
Уладзімір Лабковіч у гутарцы з Еўрарадыё распавёў, якую памылку зрабілі міліцыянты:
"Яны не ўказалі, якую менавіта норму закона аб масавых мерапрыемствах мы парушылі. Улічваючы тое, што артыкул 23.34 КоАП РБ адсылае да іншага закона. Адміністрацыйна-працэсуальны кодэкс патрабуе, каб было пазначана, якая норма канкрэтнага закона была парушана".
У міліцыю Лабковіч і Равяка мусяць з'явіцца а 11-й гадзіне. Верагодна, іх чакае суд.
Фота — svaboda.org