Лагатып БАЖ прызналі "экстрэмісцкім", але зрабілі памылку ў назве арганізацыі
Лагатып БАЖ / baj.by
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае папаўняць "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". У яго ўнеслі сайт, сацсеткі і лагатып Беларускай асацыяцыі журналістаў. Прэс-служба БАЖ адзначае, што ўлады прызналі лагатып "экстрэмісцкім", але нават не змаглі правільна яго напісаць: у спісе згадваецца "Беларуская асацыацыя журналістаў" (правільна — асацыяцыя).
Падобна да таго, што рэпрэсіўная сістэма ўжо блізкая да дна: з "неэкстрэмісцкага" ў Беларусі засталіся толькі "ўсялякія дробязі", накшталт лагатыпаў грамадскіх арганізацый.
БАЖ існаваў з 1995 года. Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю ў жніўні 2021-га, але яна працягвае дзейнічаць у замежжы. Сёлета КДБ прызнаў Беларускую асацыяцыю журналістаў "экстрэмісцкай арганізацыяй".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.