"Ланцуг памяці": да КДБ ў Мінску прынеслі партрэты расстраляных у 1937-м (фота)

"Ланцуг памяці": да КДБ ў Мінску прынеслі партрэты расстраляных у 1937-м (фота)

Увечары 29 кастрычніка блізу 20 неабыякавых беларусаў прыйшлі да будынку КДБ у Мінску, каб ушанаваць памяць расстраляных у гады Вялікага тэрору. Яны прынеслі лампады, якія расставілі на прыступках, і трымалі ў руках партрэты беларускіх літаратараў, якіх чэкісты забілі роўна 80 гадоў таму — уначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

У тую ноч ва ўнутранай турме НКВД у Мінску былі растраляныя больш за 130 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячоў. Сярод іх Юлій Таўбін, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі. Мяркуецца, што пасля іх целы грузавікамі адвезлі ва ўрочышча Курапаты пад Мінскам.

"Ноч растраляных паэтаў" стала ключавой кропкай сталінскіх рэпрэсій, падчас якіх былі забітыя многія тысячы ні ў чым невінаватых беларусаў.

Акцыя памяці ля КДБ праходзіць не першы год. Яе ініцыятарам выступае палітык Мікалай Статкевіч. Сёлета да КДБ прыйшло прыкметна менш людзей, чым было раней.

29 кастрычніка 2017 года "Ланцуг памяці" прайшоў пры "ўдзеле" вялікай колькасці сілавікоў у цывільным. Міліцыя і прадстаўнікі спецслужбаў не перашкаджалі ўдзельнікам акцыі.

Пасля таго, як удзельнікі акцыі сышлі, двое людзей у аранжавых робах хутка сабралі яшчэ запаленыя свечкі з прыступак КДБ.

"Ланцуг памяці": да КДБ ў Мінску прынеслі партрэты расстраляных у 1937-м (фота)
Фота: Еўрарадыё
"Ланцуг памяці": да КДБ ў Мінску прынеслі партрэты расстраляных у 1937-м (фота)
Ніна Багінская. Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі