Латушка: Лукашэнка рыхтуе новы этап "гібрыднай вайны" — наркатрафік у Еўропу

Латушка: Лукашэнка рыхтуе новы этап "гібрыднай вайны" — наркатрафік у Еўропу

Беларускія ўлады ўвесну 2022 года рыхтуюць новую форму "гібрыднай вайны", заяўляе кіраўнік НАУ Павел Латушка. Па яго словах, гэта будзе наркатрафік у Еўрасаюз з удзелам мігрантаў. 

Латушка кажа, што дведаўся пра гэты план з уласных крыніцаў. Паводле яго, увесну на мяжы з Польшчай, а магчыма — і Украінай (залежыць ад сітуацыі), беларускія ўлады хочуць арганізаваць перапраўку наркотыкаў з удзелам мігрантаў. 

Кіраўнік НАУ назваў структуры, якія займаюцца распрацоўкай гэтай формы "гібрыднай вайны": "Над планам працуе галоўнае ўпраўленне зьнешняй разведкі КДБ з планаваным падключэннем у якасці груп прыкрыцця АСАМ Дзяржаўнага памежнага камітэту і ГРУ Мінабароны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі