Латушка, Ляшчэня і Марковіч пазбаўлены дыпламатычнага рангу

Латушка, Ляшчэня і Марковіч пазбаўлены дыпламатычнага рангу

Васіль Марковіч вызвалены ад пасады амбасадара Беларусі ў Латвіі. Таксама ён пазбаўлены дыпламатычнага рангу "за неналежнае выкананне службовых абавязкаў". Адпаведны ўказ 16 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Таксама ў сераду Лукашэнка пазбавіў дыпламатычнага рангу Паўла Латушку і Ігара Ляшчэню. Фармулёўка наступная: "у сувязі з учыненнем учынкаў, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпламатычную) службу". Ляшчэня быў паслом у Славакіі і падтрымаў пратэсты ў Беларусі. Латушка з 2019-га не працаваў на дыпламатычнай службе (быў паслом у Францыі), быў гендырэктарам Купалаўскага тэатра, але за падтрымку пратэстаў звольнены. Латушка стаў адным з лідараў Каардынацыйнай рады, зараз вымушана знаходзіцца за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі