Латушка — пра 200 дзён пратэстаў: сабраць волю ў кулак
Лідар Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка выступіў з відэазваротам на 200 дзён пратэстаў у Беларусі. Ён заклікае пратэстоўцаў "сабраць волю ў кулак" і "адшукаць уласныя прычыны для працягу барацьбы". Латушка нагадвае пра палітвязняў, некаторыя з якіх за кратамі яшчэ з вясны 2020-га.
"Мы не маем права здавацца, пакуль не ўбачым іх на волі, — кажа апазіцыйны дзеяч. — А убачыць іх на свабодзе — гэта першы дзень Новай Беларусі".
Павел Латушка з аптымізмам глядзіць у будучыню. "Мы ўсе разам адправіліся ў гэты шлях, і толькі разам мы дойдзем да перамогі!", — кажа ён у відэазвароце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.