Латушка расказаў пра мэту чарговай правакацыі рэжыму Лукашэнкі
Дзень Волі ў Варшаве
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка пракаментаваў заяву Следчага камітэта РБ аб пераследзе арганізатараў і ўдзельнікаў Дня Волі-2024. СК распачаў крымінальную справу і пагражае палітуцекачам канфіскацыяй іх маёмасці на радзіме.
"Нямногім больш чым праз тыдзень, 25-27 траўня, — выбары ў Каардынацыйную Раду, якая з’яўляецца пагрозай для рэжыму, — піша Латушка. — І мэта гэтай правакацыі — паспрабаваць знізіць яўку на іх. Яны адчуваюць пагрозу ва ўзмацненні дэмакратычных сіл і спрабуюць дэматываваць беларусаў. Але не ўлічваюць важную дэталь: дзеянні СК і іншых карных органаў Лукашэнкі толькі больш радыкалізуюць беларускае грамадства... Цяпер карныя органы спрабуюць пазбавіць беларусаў замежжа таго, што для некаторых было стрымліваючым фактарам. Выснова адна: ніхто не робіць такі ўнёсак у радыкалізацыю беларусаў, як сам рэжым".
Павел Латушка падкрэслівае, што "ўсе, хто могуць стаць ахвярамі дзеянняў рэжыму, змогуць вярнуць уласнасць пасля транзіту ўлады і атрымаць кампенсацыі за незаконныя захады лукашэнкаўскіх хаўруснікаў". А тых, хто гэтыя захады цяпер ініцыюе і рэалізуе, чакае адказнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.