Латвійскі міністр просіць не вазіць прадукты з Беларусі — лічыць гэта неэтычным

Беларуская згушчонка, фота ілюстрацыйнае

Беларуская згушчонка, фота ілюстрацыйнае / blizko.by

Міністр сельскай гаспадаркі Латвіі не хоча, каб гандлёвыя сеткі куплялі прадукты харчавання ў Беларусі і Расіі. За апошнія тры месяцы з Беларусі і Расіі ў Латвію імпартавалі амаль 90 тыс. тон гародніны і больш за 70 тыс. тон збожжа.

"Гэта сапраўды пытанне этыкі кожнага прадпрымальніка, ці зарабляюць яны грошы за кошт вайны, пакут іншых, ці выбіраюць гэтага не рабіць", — цытуе міністра сельскай гаспадаркі краіны Армандса Краўзэ Delfi.

Ён выступае за забарону імпарту расійскіх і беларускіх прадуктаў харчавання на ўзроўні Еўрапейскага саюза.

Усяго больш за 60 латвійскіх прадпрыемстваў увозілі ў Латвію прадукты з Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі