Латвійскі вытворца таблетак "ад нерваў" хоча пайсці з Беларусі

Буйная латвійская фармацэўтычная кампанія плануе спыніць працу з Расіяй і Беларуссю

Буйная латвійская фармацэўтычная кампанія плануе спыніць працу з Расіяй і Беларуссю / unsplash

Латвійскі вытворца лекаў АТ "Olainfarm" плануе пайсці з рынку Расіі і Беларусі, цытуе Латвійскае радыё старшыню праўлення прадпрыемства Яніса Букса.

З самых вядомых прэпаратаў кампаніі, якія можна купіць у беларускіх аптэках, — "Адаптол" (дапамагае пры неўратычных расстройствах), "Нейрамедзін" (выкарыстоўваецца пры захворваннях нервовай сістэмы), "Фурасол" (пры інфекцыях).

Са слоў Букса, рынкі Расіі і Беларусі для кампаніі састарэлі. Цяпер "Olainfarm" распрацоўвае новы партфель лекаў, з якім магла б выйсці на заходні рынак і цалкам пакінуць рынкі краінаў, якія наўпрост ці ўскосна ўдзельнічаюць у вайне ва Украіне.

Стварэнне абноўленага партфеля лекаў займае як мінімум чатыры-шэсць гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі