Латвійскія мытнікі ў цягніках з Беларусі знайшлі 100 тысяч кантрабандных цыгарэт
Латвійскія мытнікі ў цягніках з Беларусі знайшлі 100 тысяч кантрабандных цыгарэт. У абодвух выпадках яны былі схаваныя пад вуглем. Як інфармуе Delfi, 23 студзеня ў кантрольна-прапускным пункце Індрас латышы сканавалі таварны цягнік. У адным з вагонаў пад вуглем знайшлі чатыры пакункі — 20 тысяч цыгарэт.
За дзень да гэтага на тым жа кантрольна-прапускным пункце мытнікі знайшлі ў цягніку з Беларусі пад вуглем 8 скрыняў, загорнутых у поліэтылен. У іх было 80 тысяч цыгарэт беларускай вытворчасці.