Лаўрэатаў лукашэнкаўскіх фондаў, якіх пазбавяць звання, прымусяць вярнуць грошы

Лаўрэатаў лукашэнкаўскіх фондаў прымусяць вярнуць грошы / Еўрарадыё
Лаўрэатаў лукашэнкаўскіх фондаў прымусяць вярнуць грошы / Еўрарадыё

Стыпендыяты фондаў для таленавітай моладзі, будуць абавязаныя вяртаць выплаты, атрыманыя ад дзяржавы, калі іх пазбавяць звання лаўрэатаў за якія-небудзь правіны. Пра гэта гаворыцца ва ўказе №429 "Аб дзейнасці спецыяльных фондаў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Званн лаўрэатаў прэзідэнцкіх спецфондаў і адпаведных выплат могуць пазбавіць у наступных выпадках:

— здзяйсненне цяжкага ці асабліва цяжкага наўмыснага злачынства;

— парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі, распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць;

— іншыя дзеянні, якія наносяць шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам ці дыскрэдытуюць спецфонды.

Як можна зразумець, гэтая норма найперш будзе ўжывацца супраць тых, хто не падтрымлівае афіцыйную палітыку.

На вяртанне грошай даецца паўгода. Пасведчанне лаўрэата ды іншыя знакі адрознення трэба будзе вярнуць за месяц. Калі чалавек, пазбаўлены заахвочванняў з лукашэнкаўскіх спецфондаў, адбывае пакаранне, тады тэрміны вяртання грошай і дакументаў падаўжаюцца.

Мяркуючы па ўсім, указ не мае зваротнай сілы: яго дзеянне не распаўсюджваецца на на падзеі, што адбыліся да яго прыняцця. Але ў Беларусі, як вядома, "часам не да законаў". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі