Лаўрова на гала-вячэры АСЕАН пасадзілі за столік з таблічкай "Seroja"
Расійскі міністр не меў нічога супраць.
У Куала-Лумпуры 5-6 жніўня праходзяць штогадовыя мерапрыемствы па лініі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН).
Падчас міністэрскай сустрэчы Расіі і АСЕАН адбылася гала-вячэра. Кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Лаўрова пасадзілі за столік з шыльдачкай "Seroja" ("Сярожа"), піша РБК. Фатаздымак на сваёй старонцы ў Facebook апублікавала намесніца дырэктара дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Марыя Захарава.
Фота з сацыяльных сетак