Легкавік пратараніў аўтобусны прыпынак, кіроўца загінуў
Легкавік пратараніў аўтобусны прыпынак, кіроўца загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 12 верасня каля вёскі Брожка Бабруйскага раёна.
Як паведамляе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці, калі на месца прыехалі ратавальнікі, яны пабачылі аўтамабіль "Volkswagen Passat", які знаходзіўся пад жалезабетоннымі канструкцыямі разбуранага прыпынку і гарэў. Труп загінулага ўдалося дастаць з разбітага легкавіка пасля таго, як прыехаў аўтакран і зняў з яго пліту. Абставіны ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі Бабруйскай ДАІ.
Адзначаецца, што падчас здарэння на прыпынку людзей не было.
У Віцебску п'яны кіроўца на легкавіку пратараніў прыпынак (фота)
Фота: 112.by