Лекар Пастноў будзе працаваць у клініцы, дзе ён быў на прымусовым лячэнні

Менавіта там Ігару Пастнову прапанавалі працягнуць працу, перадае БелаПАН. Нагадаем, што віцяблянін больш за месяц знаходзіўся на прымусовым лячэнні.



Пастноў кажа, што цяпер ён на бальнічным, і яго ніхто не звольніў. Галоўны лекар клінічнага цэнтра прапанаваў яму стаць лекарам-нарколагам.



Нагадаем, што віцябляніна адправілі на прымусовае лекаванне пасля публікацыі ў інтэрнэце відэаролікаў, дзе ён крытыкаваў сістэму аховы здароўя на Віцебшчыне. 20 верасня Пастнова перавялі з псіхіятрычнай лякарні ў дзённы стацыянар. Ён перакананы, што прымусовае лячэнне было спынена дзякуючы праваабаронцам.



Цяпер Пастноў плануе звяртацца ў Камісію ААН па правах чалавека. Таксама ён працягне абскарджваць у судах сваё змяшчэнне пад прымусовае лячэнне.



Фота — kurier.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі