Лекару Ігару Пастнову ўдвая павялічылі дозу прэпаратаў-нейралептыкаў

Пра тое, што яму павялічылі дозу лекаў, паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на праваабаронцу Паўла Левінава. Яму дазволілі наведаць Пастнова ў шпіталі, і яны размаўлялі больш за гадзіну. Занепакоенасць праваабаронцы выклікае і штучнае абмежаванне тэлефонных кантактаў Пастнова. Як стала вядома, яго мабільнік захоўваецца ў службовым памяшканні. Ён мусіць напісаць заяву, з кім збіраецца размаўляць, каб тэлефон яму далі на некалькі хвілін.

Шмат хто ў Віцебску лічыць, што Ігара Пастнова трымаюць у вар'ятні за крытыку віцебскіх уладаў і медустановаў вобласці. У інтэрнэце з'явілася петыцыя на адрас міністра аховы здароўя з патрабаваннем вызваліць Пастнова. Пад ёй ужо больш за 200 подпісаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі