Летам у Беларусі забароняць курэнне ў цягніках усіх маршрутаў
Летам у Беларусі забароняць курэнне ў цягніках усіх маршрутаў. Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, новаўвядзенне пачынае дзейнічаць з 27 ліпеня. Адзначаецца, што яно было зацверджана яшчэ ў пачатку гэтага года. Аляксандр Лукашэнка сваім дэкрэтам надаў сілу "Палажэнню аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў...". Менавіта ў гэтым дакуменце (у 35-м пункце 11-й главы) і ўтрымліваецца норма пра забарону.