Летась 1165 беларусаў папрасілі статус уцекача ў краінах ЕС
Летась 1165 беларусаў папрасілі статус уцекача ў краінах ЕС (у 2019-м было 935 чалавек). Гэта вынікае з апублікаванай еўрапейскай статыстыкі. Найбольш грамадзян Беларусі папрасілі статус уцекача ў Польшчы — 385 чалавек. У Германіі іх было 140, у Францыі — 100, у Нідэрландах і Швецыі — па 85, у Літве — 80, у Чэхіі — 60. Таксама ў спісе — Бельгія, Латвія, Іспанія, Італія, Данія, Аўстрыя, Ірландыя, Люксембург, Фінляндыя.
Амаль палова ўцекачоў з Беларусі — маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў. З 1165 чалавек 745 — мужчыны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.