Летась у Беларусі зарэгістравалі амаль 1500 новых выпадкаў ВІЧ
У Беларусі амаль паўтары тысячы новых выпадкаў ВІЧ за мінулы год, ілюстрацыйнае фота
За 2023 год у Беларусі зарэгістравалі 1463 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
У ведамстве адзначаюць, што ў параўнанні з 2022 годам паказчык захворвання знізіўся на 10,7% і складае 15,9 выпадку на 100 тысяч насельніцтва. У 2022-м было 17,8 выпадку на 100 тысяч насельніцтва.
Выпадкі заражэння выяўляюць ва ўсіх узроставых групах насельніцтва. Аднак асноўная доля грамадзян, у якіх упершыню выяўляюць ВІЧ-інфекцыю — людзі, старэйшыя за 30 гадоў. Яны склалі 87,8% з ліку зарэгістраваных у 2023 годзе выпадкаў заражэння ВІЧ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.