Смяротнасць у свеце можа вырасці праз невядомую хваробу

Медыкі б'юць трывогу

Медыкі б'юць трывогу / pixabay.com

Сёлета на эканамічным форуме ў Давосе абмяркуюць “хваробу Х". Паведамленне пра пра гэта з'явілася на сайце мерапрыемства.

"Улічваючы новыя папярэджанні САЗ, што невядомая "хвароба Х" можа прывесці да ў 20 разоў большой колькасці смерцяў, чым пандэмія каранавіруса, якія намаганні неабходныя для падрыхтоўкі сістэм аховы здароўя к шматлікім будучым выклікам?" — анансуюць абмеркаванне арганізатары форума.

Спікерамі выступіць гендырэктар САЗ Тэдрас Гебрэісус, міністарка аховы здароўя Бразіліі і старшыня савета дырэктароў вытворцы прышчэпак Astrazeneca.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі