Летась у Польшчы міжнародную абарону атрымалі 2600 беларусаў
Тысячы беларусаў атрымалі абарону ў Польшчы
У 2024 годзе па міжнародную абарону ў Польшчы звярнуліся 3900 грамадзян Беларусі (у 2023-м было 3700 зваротаў, а з 9 жніўня 2020-га да 29 лютага 2024 года — больш за 10 тысяч). 2600 з іх атрымалі статус уцекача ці дадатковую абарону (у 2023-м — 2,9 тысячы). 150 беларусам адмовілі, паведамляе Упраўленне па справах замежнікаў Польшчы.
Найбольш зваротаў па міжнародную абарону ў мінулым годзе падалі ўкраінцы — 7 тысяч. З іх 3900 былі задаволены.
У 2024-м 42 тысячы беларусаў атрымалі рашэнні аб выдачы дазволу на жыхарства у Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.