Ліцэйскі выпускны баль: жывы канцэрт, салют, спецназ… (фота, відэа)

У ноч з аўторка на сераду ў школах, гімназіях і ліцэях прагучалі апошнія выпускныя вальсы.

Ліцэй БДУ арганізаваў для навучэнцаў жывы канцэрт і нават феерверк. А настаўленні са сцэны выпускнікам давалі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук і Генадзь Пальчык ― старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы. Абодва ― былыя дырэктары гэтай навучальнай установы.

“Вы ведаеце, што 21-е ― гэта стагоддзе высокіх тэхналогій. З іншага боку, фармуецца грамадства, заснаванае на ведах. То бок сёння вы ўжо гатовыя да жыцця ў грамадстве ведаў”, ― прамовіў са сцэны Аляксандр Жук.

Беларусь, якая застаецца шэрай плямай на мапе Балонскай сістэмы, можа пахваліцца моцнымі навукоўцамі і якаснымі дыпломамі па некаторых спецыяльнасцях. Тыя ж ліцэісты БДУ штогод выйграюць медалі і нават Гран-пры на міжнародных навуковых алімпіядах. Многія выпускнікі гэтай навучальнай установы раз’ехаліся па свеце і працуюць, у тым ліку, на карысць буйных сусветных кампаній. Але “прадукаванне” моцных кадраў усё не спынецца. Можа, грамадства ведаў, пра якое кажа першы намеснік міністра адукацыі, прывядзе такі нашых маладых землякоў да здаровай нацыянальнай свядомасці і яны будуць мець магчымасць рэалізавацца дома.

Падчас жывога выпускнога канцэрта многія выкладчыкі і ліцэісты пераходзілі-такі на беларускую мову. Такая ў ліцэі завядзёнка.

Навучэнцы выйшлі па дыпломы

На пярэднім плане хвалюецца за выпускнікоў Генадзь Пальчык, злева слухае першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, па цэнтры чакае чаргі на сваю прамову вядомы выкладчык па хіміі Таццяна Калевіч, ля яе рыхтуецца да прамовы сённяшні дырэктар Ліцэя Эдуард Матуліс

Сям'я на выпускным

Залатыя медалісты

Групавое фота на памяць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі