Лідара АГП Мікалая Казлова асудзілі на 15 сутак
Лідару Аб'яднанай грамадзянскай партыі, сябру Каардынацыйнай Рады Мікалаю Казлову прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Як паведамляе прэс-служба Каардынацыйнай рады, працэс адбываўся ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя — Дзмітрый Карсюк.
Казлова судзілі па артыкуле 24.3 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАП.
Лідара АГП затрымалі ўвечары 22 сакавіка. На судзе на наступны дзень ён распавёў, што ноч правёў у аднамеснай камеры, дзе сядзелі восем чалавек. На падлогу камеры ахоўнікі вылілі каля 20 літраў канцэнтраванага раствору хлоркі. Падчас суда Казлову стала кепска, і пасяджэнне было адкладзенае. З Акрэсціна яго даставілі ў шпіталь МУС (Казлоў — экс-міліцыянт).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.