Лідара крымскіх татар не пускаюць на радзіму
Народны дэпутат Украіны, экс-старшыня Меджлісу крымскататарскага народу Мустафа Джэмілеў заяўляе, то расійскія войскі не пускаюць яго дадому.
Пра гэта Джэмілеў паведаміў на прэс-канферэнцыі ва Украінскім крызісным медыя-цэнтры. Пры гэтым ён не выключыў, што калі яго не дапусцяць на тэрыторыю Крыма, то ён “зробіць сюрпрыз акупантам”.
“Якімі будуць мае дзеянні,калі мяне туды не пусцяць, няхай пакуль што будзе таямніцай і сюрпрызам для акупацыйнай улады. Не будзем даваць ім магчымасці падрыхтавацца”, — цытуе словы Джэмілева УНІАН.
Ён пры гэтым падкрэсліў, што “адназначна, абавязкова будзе ў Крыме”.