Лідзія Ярмошына мяркуе, што ў 2016 годзе яе кар'ера ў ЦВК скончыцца
Кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына мяркуе, што напрыканцы 2016 года яе кар'ера завяршыцца, бо ў гэты час у яе закончыцца працоўны кантракт. Пра гэта чыноўніца распавяла ў інтэрв'ю парталу tut.by.
Ярмошына кажа, што яна яшчэ правядзе выбары ў Палату прадстаўнікоў у 2016 годзе. А пасля гэтага закончыцца яе чацвёрты тэрмін на пасадзе кіраўніцы Цэнтравыбаркаму.
Нагадаем, што Лідзія Ярмошына з'яўляецца старшынёй Цэнтрвыбаркама з 1996 года. Тады яна змяніла на гэтай пасадзе Віктара Ганчара.
Фота: ria.ru