Лідзія Ярмошына ў архіўным відэасюжэце Associated Press

Associated Press выкладае ў інтэрнэт свой відэаархіў. Як паведамляла Еўрарадыё, у ім ёсць і нямала сюжэтаў з Беларусі. У адным з іх, з лістапада 1996-га, можна пабачыць старшыню Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзію Ярмошыну. Яна распавядае пра вынікі рэферэндуму 1996 года. Гэта быў пачатак кар'еры Ярмошынай, якая дагэтуль ачольвае ЦВК і цяпер арганізоўвае чарговыя выбары.

У іншым сюжэце — прэс-канферэнцыя тагачаснага старшыні Вярхоўнага Савета 13-га склікання Сямёна Шарэцкага. Ён тады прайграў палітычную барацьбу Аляксандру Лукашэнку і пазней з'ехаў на эміграцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі