Ліст за вызваленне Бяляцкага падпісалі больш за 100 нобелеўскіх лаўрэатаў

Алесь Бяляцкі на судзе / sb.by
Алесь Бяляцкі на судзе / sb.by

Міжнародны ПЭН напісаў ліст ў падтрымку беларускага палітвязьня лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Пад ім падпісаліся 103 лаўрэаты гэтай прэміі розных гадоў і розных сфераў.

Свет заслугоўвае таго, каб пачуць голас Бяляцкага. Мы падтрымліваем Алеся Бяляцкага і яго паплечнікаў па “Вясне”: Марфу Рабкову, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Леаніда Судаленку, Андрэя Чапюка – і заклікаем тэрмінова адмяніць іх прысуды і зняць усе абвінавачванні”, — напісана ў лісце.

Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі ў Беларусі з лета 2021-га. У сакавіку сёлета лаўрэата Нобелеўскай прэміі асудзілі на 10 гадоў калоніі за дапамогу рэпрэсаваным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі