Літоўская мытня не прапускае ў Беларусь пустыя фуры, зарэгістраваныя ў ЕС
Літва не прапускае ў Беларусь пустыя фуры
Літоўская мытня адмаўляецца прапускаць у Беларусь і Расію пустыя грузавыя аўтамабілі, зарэгістраваныя ў краінах ЕС, паведамляецца на сайце ведамства.
Гэтую меру літоўскія мытнікі тлумачаць тым, што ЕС забараніў экспарт транспартных сродкаў у Беларусь і Расію. Фуры з таварамі могуць перасякаць мяжу — яны не трапляюць пад забарону.
Нядаўна літоўская мытня ўзмацніла кантроль за таварамі, якія вывозяцца з краіны ў Беларусь і Расію. Цяпер да іх абавязкова патрабуецца дэкларацыя вытворцы. У ёй пастаўшчык павінен пацвердзіць, што ведае канчатковага атрымальніка тавару, а таксама гарантаваць, што пастаўкі не парушаюць санкцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.