Літоўская зборная не хоча гуляць з беларускімі футбалістамі на сваім полі
Футбол
Літоўскія футбалісты хочуць пазбегнуць матча са зборнай Беларусі ў Лізе Нацый на сваім полі. Пра гэта кажа прэзідэнт Літоўскай федэрацыі футбола Эдгарас Станкявічус, піша 15min.lt.
Па яго словах, месца правядзення матчаў Лігі Нацый паміж зборнымі Літвы і Беларусі яшчэ не вызначанае. Самі гульні павінны адбыцца ў сакавіку 2024-га: каманды будуць змагацца за права застацца ў дывізіёне "С".
Прымаць беларусаў у сябе літоўцы не хочуць. Станкявічус кажа, што размаўляў пра гэта нядаўна з генсакратаром Беларускай федэрацыі футбола. Беларуская зборная сёлета адзін матч гуляла ў Сербіі, а астатнія — у Венгрыі. Калі першы матч прызначаць у Венгрыі, дык і матч у адказ, мяркуе Станкявічус, таксама варта гуляць там, "каб зэканоміць сродкі".
"У кожным разе, на наступным тыдні я еду ва УЕФА, на цырымонію лёсавання Еўра-2024. Мы пагаворым пра агульнае становішча беларусаў. Наша пазіцыя не мяняецца: мы хочам любой цаной пазбегнуць гэтага матчу", — заяўляе Станкявічус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.