Літоўскія мытнікі затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 2 млн еўра
Кіроўца заявіў, што цыстэрна пустая, але літоўцы не паверылі
Літоўскія мытнікі затрымалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 2 млн еўра. Груз быў схаваны ў аўтацыстэрне. Падчас праверкі ў пункце пропуску ў Райгардасе рэнтгенаўскі кантроль паказаў, што яна зусім не пустая. Там знайшлі цыгарэты беларускай вытворчасці. Кіроўцу-грамадзяніна Беларусі затрымлівалі, а пасля выпусцілі пад заклад (15 тысяч еўра).
Літоўскія мытнікі дэталёва правяраюць усе без выключэння грузавыя машыны, якія ўязджаюць з Беларусі. І, як бачым, гэта дае вынікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.