Літоўскія памежнікі затрымалі двух п'яных беларусаў, якія прыехалі на роварах

Паездка на роварах за мяжу скончылася няўдала / Ілюстрацыйнае фота Delfi
Паездка на роварах за мяжу скончылася няўдала / Ілюстрацыйнае фота Delfi

Літоўскія памежнікі затрымалі двух п'яных беларусаў, якія прыехалі з РБ на мяжу на роварах. Як піша vsat.lrv.lt, здарэнне адбылося ў панядзелак на памежным кантрольна-прапускным пункце Медзінінкай. Беларусы ва ўзросце 34 і 38 гадоў (дарэчы, сваякі) з цяжкасцю гаварылі і кантралявалі свае рухі. У аднаго мужчыны было 2,25 праміле алкаголю, у другога — 1,89.

Праз некалькі гадзін абодвух парушальнікаў перадалі паліцыі.

Літоўскія памежнікі затрымалі двух п'яных беларусаў, якія прыехалі на роварах
vsat.lrv.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі